Пра службу
Як мы працуем
Віртуальная даведачная служба (ВДС) – бясплатны анлайн-сэрвіс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), які выконвае інфармацыйныя запыты карыстальнікаў з дапамогай інтэрнэту. На вашы пытанні адказваюць супрацоўнікі аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання і іншых структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Адказы фарміруюцца з выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і сеткі Інтэрнэт. Пытанні прымаюцца ў рэжыме 24/7 і выконваюцца ў парадку іх паступлення.
Архіў адказаў на пытанні даступны для ўсіх карыстальнікаў. У асабістым архіве захоўваюцца зададзеныя вамі пытанні. Адказ на пытанне можа змяшчаць:
- спасылку на крыніцы інфармацыі ў інтэрнэце для далейшай самастойнай работы;
- бібліяграфічны спіс літаратуры (не больш за 10 назваў). Складаны бібліяграфічны пошук супрацоўнікі даведачна-інфармацыйнага аддзела ажыццяўляюць на платнай аснове;
- поўнае бібліяграфічнае апісанне запатрабаванага дакумента;
- звесткі аб наяўнасці дакумента ў бібліятэках.
У адказе на фактаграфічнае пытанне вы атрымаеце неабходную інфармацыю з указаннем крыніцы, з якой яна атрымана.
Інфармацыя, якую мы не прадастаўляем:
- не прымаюцца пытанні, якія тычацца інфармацыі камерцыйнага (напрыклад, аб куплі-продажы чаго-небудзь) і забаўляльнага (рашэнне крыжаванак, адказы на пытанні віктарын, інтэлектуальных гульняў і г.д.) характару;
- мы не займаемся вырашэннем канкрэтных задач па фізіцы, матэматыцы, праве і г.д.;
- пытанні, адказам на якія з'яўляецца прадастаўленне рэфератаў, сачыненняў і г.д., разглядаюцца ў апошнюю чаргу;
- мы пакідаем за сабой права выдаляць некарэктныя пытанні;
-
калі ў вашым пытанні будзе некалькі тэм або ўдакладненняў бібліяграфічных апісанняў, мы абяром толькі адну тэму / бібліяграфічнае апісанне па нашым меркаванні.