Віртуальная даведачная служба "Спытай бібліятэкара"

Віртуальная даведачная служба (ВДС) бясплатна дапаможа вам атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў фондах нашай бібліятэкі пэўнага выдання, падабраць спіс літаратуры па тэме, якая вас цікавіць (не больш за 10 найменняў), прафесійна скласці бібліяграфічнае апісанне дакументаў. Акрамя таго, мы можам даць вам кароткую інфармацыю аб пэўным факце або падзеі.

Запыты прымаюцца на беларускай і рускай мовах. Пытанні, якія датычацца Беларусі, вы можаце задаць і на англійскай мове. Запыты прымаюцца штодня і выконваюцца на працягу 2-х рабочых дзён.

Вы можаце самастойна знайсці неабходную інфармацыю і тым самым паскорыць час яе атрымання. Для гэтага скарыстайцеся:

Каб зрабіць зносіны з нашай службай больш камфортнымі для вас, разам з размяшчэннем гатовага адказу ў архіве адказаў на пытанні, мы адпраўляем паведамленне і адказ на вашу электронную пошту.

Каб задаць пытанне, вам неабходна зарэгістравацца.

Больш падрабязна пра работу службы і пытанні, на якія мы не адказваем.

Будзем удзячныя, калі вы накіруеце свае прапановы і заўвагі па арганізацыі працы ВДС на наш адрас: sio@nlb.by.

Тэлефон службы: +375 17 293 27 41.


111