Пра службу

Як мы працуем

Віртуальная даведачная служба (ВДС) – бясплатны анлайн-сэрвіс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), які выконвае інфармацыйныя запыты карыстальнікаў з дапамогай інтэрнэту. На вашы пытанні адказваюць супрацоўнікі аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання і іншых структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Адказы фарміруюцца з выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і сеткі Інтэрнэт. Пытанні прымаюцца ў рэжыме 24/7 і выконваюцца ў парадку іх паступлення.

Архіў адказаў на пытанні даступны для ўсіх карыстальнікаў. У асабістым архіве захоўваюцца зададзеныя вамі пытанні. Адказ на пытанне можа змяшчаць:

  • спасылку на крыніцы інфармацыі ў інтэрнэце для далейшай самастойнай работы;
  • бібліяграфічны спіс літаратуры (не больш за 10 назваў). Складаны бібліяграфічны пошук супрацоўнікі даведачна-інфармацыйнага аддзела ажыццяўляюць на платнай аснове;
  • поўнае бібліяграфічнае апісанне запатрабаванага дакумента;
  • звесткі аб наяўнасці дакумента ў бібліятэках.

У адказе на фактаграфічнае пытанне вы атрымаеце неабходную інфармацыю з указаннем крыніцы, з якой яна атрымана.

Інфармацыя, якую мы не прадастаўляем:

  • не прымаюцца пытанні, якія тычацца інфармацыі камерцыйнага (напрыклад, аб куплі-продажы чаго-небудзь) і забаўляльнага (рашэнне крыжаванак, адказы на пытанні віктарын, інтэлектуальных гульняў і г.д.) характару;
  • мы не займаемся вырашэннем канкрэтных задач па фізіцы, матэматыцы, праве і г.д.;
  • пытанні, адказам на якія з'яўляецца прадастаўленне рэфератаў, сачыненняў і г.д., разглядаюцца ў апошнюю чаргу;
  • мы пакідаем за сабой права выдаляць некарэктныя пытанні і перамяшчаць іх у больш прыдатныя рубрыкі;
  • калі ў вашым звароце будзе некалькі пытанняў, мы адкажам толькі на адно з іх па нашым выбары.
111